Магілёўскага журналіста прымусілі выдаліць фотаздымкі з абвесткай пра выбары

2015 2015-08-23T13:18:00+0300 2015-08-25T13:20:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/burakou1.jpg
Алесь Буракоў

Алесь Буракоў

Магілёўскі журналіст Аляксандр Буракоў 21 жніўня сфатаграфаваў размешчаны каля будынка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва інфармацыйны стэнд з абвесткай пра прызначаныя на 11 кастрычніка прэзідэнцкія выбары.

Па словах Аляксандра Буракова, у будынку адміністрацыі Ленінскага раёна размяшчаецца раённая выбарчая камісія. Там жа побач з ганкам стаіць вялікі інфармацыйны стэнд з абвесткай пра выбары. Стэнд зацікавіў журналіста, і ён вырашыў яго сфатаграфаваць, прычым сам будынак адміністрацыі ў кадр не трапляў.

З будынка адразу ж выйшла супрацоўніца Дэпартамента аховы МУС, якая прымусіла журналіста выдаліць фотаздымкі з камеры.

Аляксандр Буракоў папрасіў яе прадставіцца і патлумачыць, якім законам забаронена фатаграфаваць стэнды пра выбары. Супрацоўніца міліцыі Міхайлава Ілона Міхайлаўна прад’явіла бэдж, але спаслацца на канкрэтны закон не змагла. Тым не менш, яна настойвала на выдаленні здымкаў і папрасіла Буракова прад’явіць дакументы. Журналіст прад’явіў пашпарт і выдаліў фотаздымкі з фотакамеры.

Адразу ж пасля гэтага ён напісаў скаргу на дзеянні супрацоўніцы міліцыі ў Кнізе заўваг і прапаноў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва. Супрацоўнікі адміністрацыі пагадзіліся, што супрацоўніца міліцыі перавысіла паўнамоцтвы. Яны паабяцалі Аляксандру Буракову, што перашлюць яго скаргу ў адпаведнае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international