Палітычныя партыі вылучылі 155 чалавек ва ўчастковыя камісіі Брэсцкай вобласці

2015 2015-08-24T23:16:00+0300 2015-08-25T07:18:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uchkamisii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увогуле ў рэгіёне ў склад ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта вылучана 10 518 чалавек.

Паводле дадзеных, якія агучыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Цімашук, 4 129 чалавек вылучана грамадзянамі шляхам падачы заявы, 1 804 - працоўнымі калектывамі, 4 585 - грамадскімі аб'яднаннямі (у тым ліку 155 - палітычнымі партыямі, што складае 1,5% ад агульнай колькасці вылучаных).

У прыватнасці, 59 прадстаўнікоў вылучыла Камуністычная партыя Беларусі, 36 - Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 20 - Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, 18 - Партыя БНФ, 14 - Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), 8 - Аб'яднаная грамадзянская партыя.

Не пазней за 26 жніўня ў Брэсцкай вобласці павінна быць сфарміравана 939 участковых выбарчых камісій (ад 5 да 19 чалавек у кожнай).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international