Назіральніка ад БХК не дапусцілі на пасяджэнне Глускага райвыканкама, на якім фармаваліся ўчастковыя камісіі

2015 2015-08-25T07:13:51+0300 2015-08-25T07:13:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральніка ад Беларускага Хельсінскага камітэта Ігара Кірына 24 жніўня не дапусцілі на пасяджэнне Глускага райвыканкама, на якім адбывалася фармаванне ўчастковых выбарчых камісій.

Па словах Ігара Кірына, пра мяркуемае пасяджэнне Глускага райвыканкама ён даведаўся выпадова літаральна за паўгадзіны да яго пачатку, калі наведаў райвыканкамаўскі інтэрнэт-сайт і ўбачыў, што там з’явілася адпаведная абвестка. Ігар Кірын кажа, што напярэдадні ён пытаўся ў начальніка арганізацыны-кадравага аддзела Глускага райвыканкама Трыбуш Алены Фёдараўны, калі адбудзецца пасяджэнне райвыканкама, на якім будзе вызначаны склад участковых выбарчых камісій, і тая адказала яму, што дата пасяджэння яшчэ не прызначана, яно адбудзецца ў перыяд з 24 па 26 жніўня.

Пасля азнаямлення з абвесткай назіральнік БХК адразу ж накіраваўся ў Глускі райвыканкам і звярнуўся да Алены Трыбуш з просьбай прадставіць яму магчымасць прысутнічаць на пасяджэнні. Спадарыня Трыбуш адказала Ігару Кірыну, што сама гэта пытанне вырашыць не можа і накіравала яго да кіруючай справамі Глускага райвыканкама Савасцюк Наталлі Віктараўны.

Наталля Савасцюк на просьбу Кірына дазволіць прысутнічаць на райвыканкамаўскім пасяджэнні адказала адмоўна, спаслаўшыся на тое, што ў райвыканкаме не атрымалі адпаведнага накіравання з БХК. Калі Ігар Кірын звярнуўся з просьбай у такім выпадку даць яму магчымасць прысутнічаць на райвыканкамаўскім пасяджэнні як простаму грамадзяніну, спадарыня Савасцюк таксама дала адмоўны адказ, сказаўшы, што Кірына на гэта пасяджэнне не запрашаюць, і ў яго няма асабістага інтарэса, каб прысутнічаць на пасяджэнні. Усе прыводзімыя Ігарам Кірынам аргументы аб тым, што ён якраз вельмі зацікаўленны папрысутнічаць на пасяджэнні, не былі прынятыя да ўвагі.

Назіральнік БХК адзначае, што ён сам вельмі здзіўлены такімі адносінамі з боку райвыканкамаўскіх чыноўнікаў, бо перад гэтым яго без усялякіх праблем інфармавалі пра пасяджэнні Глускай раённай камсісі па выбарах прэзідэнта РБ і дазволілі прысутнічаць на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыўма райсавета, дзе гэтая камісія фармавалася.

Прысутнічаў Ігар Кірын і на пасяджэнні Глускай выбарчай камісі 22 жніўня, на якім была агучана колькасць подпісаў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ў Глускім раёне. У раённую камісію паступілі подпісы за вылучэнне толькі двух прэтэндэнтаў у кандыдаты – 5 001 за Аляксандра Лукашэнку і 315 подпісаў выбаршчыкаў за Мікалая Улаховіча. Назіральнік адзначае, што 42 подпісы за Аляксандра Лукашэнку адразу ж былі забракаваныя, бо іх паставілі жыхары іншых рэгіёнаў. Прысутным на пасяджэнні камісіі назіральнікам (акрамя Ігара Кірына, прысутнічалі яшчэ тры назіральнікі ад праўладных арганізацый) далі магчымасць паглядзець падпісныя лісты, і назіральнік адзначыў, што пададзеныя за Мікалая Улаховіча подпісы выклікалі ў яго пэўны сумнеў. Адабраныя для праверкі падпісныя лісты былі размеркаваныя паміж чальцамі Глускай раённай выбарчай камісіі. 28 жніўня адбудзецца пасяджэнне камісіі,на якім будуць агучаныя вынікі праверкі сапраўднасці подпісаў.

Ігар Кірын кажа, што ён здзіўлены тым фактам, што ў Глускую камісію чамусьці не былі пададзеныя подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч. Па словах назіральніка, у Глуску збіралі подпісы за вылучэнне Караткевіч на пікеце, на якім прысутнічала сама прэтэндэнтка ў кандыдаты, а таксама шляхам абыходу кватэр, і мінімум некалькі дзесяткаў чалавек дакладна падпісаліся за вылучэнне Таццяны Караткевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international