viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-08-25T04:44:54+0300 2017-10-25T15:28:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Пятую адмову ў рэгістрацыі атрымала партыя БХД; Жыхар Жлобіна дамогся справядлівасці Камітэце па правах чалавека ААН; У Мінску прайшоў мегапікет "Праспект нацыянальнага сцягу"; 

"Каментар Эксперта": Завяршыўся першы этап Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. За два з паловай месяцы больш за 20 беларускіх валанцёраў паспелі дапамагчы арганізацыі “Станцыі Харкаў” у працы з вымушанымі перасяленцамі з зоны АТА. Пра далейшыя планы праваабаронцаў распавядае каардынатар місіі Зміцер Салаўёў.

“Падзея”:  22 жніўня стала вядома, што Указам А.Г. Лукашэнкі былі памілаваны і вызвалены з месцаў пазбаўлення волі шэсць палітычных зняволеных – Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Юры Рубцоў, Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч. Праваабаронцы вітаюць гэтае рашэнне і заклікаюць ўлады да наступных крокаў, скіраваных на сістэмныя змены ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Госць рубрыкі “Асоба”: кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Галоўная тэма гутаркі - сітуацыя з правамі чалавека напярэдадні сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

У музычных паўзах -  кампазіцыі Lee Perry.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства