Бабруйск: на зборшчыцу подпісаў за Лябедзьку аказвае ціск загадчыца інтэрнатам

2015 2015-08-24T17:51:08+0300 2015-08-24T17:51:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/internat.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Святлана Цімашэнка, сябра ініцятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, заявіла пра ціск з боку загадчыцы інтэрнатам будаўнічага трэсту №13 Вольгі Бяржанінай. У гэтым інтэрнаце Святлана жыве, а ў няміласць патрапіла таму, што збірала тут подпісы.

Нягледзячы на тое, што Святлана Цімашэнка мела пры сабе дакументы і бэйджык сябра ініцыятыўнай групы, загадчыца інтэрнатам палічыла, што яе дзеянні незаконныя. Па меркаванні Вольгі Бяржанінай, зборшчыца подпісаў мусіла ўзяць дазвол у гарвыканкаме.

Канфлікт разгарэўся ў апошнія дні, адведзеныя пад збор подпісаў. Загадчыца інтэрнатам спачатку адчытала Цімашэнку па тэлефоне, а пасля і пры сустрэчы, у прысутнасці суседзяў па інтэрнаце, што вельмі пакрыўдзіла актывістку.

-Каб неяк улагодзіць канфлікт, я сама патэлефанавала загадчыцы інтэрнатам, - кажа Галіна Смірнова, кіраўнік бабруйскага выбарчага штабу Лябедзькі. - Я спытала, у чым прычына агрэсіі, якая прылюдна выліваецца на Святлану. Вольга Бяражніна паўтарыла ранейшую версію, што для збору подпісаў мусілі браць дазвол. Таксама яна сказала, што Цімашэнка нібыта збірала подпісы ў інтэрнаце 22 жніўня. Гэта зусім неверагодна, бо збор скончыўся 21-га, і Святланы ў гэты дзень наогул не было ў горадзе, яна адпачывала з сям'ёй. Я прапанавала Вользе Бяржанінай аформіць пісьмовую скаргу на зборшчыцу подпісаў і выкласці ў ёй усе свае прэтэнзіі. Зараз наша галоўная задача - абараніць Святлану ад перадузятага стаўлення і захаваць за ёй жыллё ў інтэрнаце. Бо часта такія сітуацыі выкарыстоўваюць, каб выселіць грамадскіх актывістаў на вуліцу. Так было з актывістамі, асуджанымі за запаленыя свечкі на Дзяды, у 2012 годзе.

Святлана Цімашэнка падала з нагоды ціску заявы ў пракуратуру і ЦВК.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international