У Крычаве правераць подпісы за Лукашэнку, Улаховіча і Караткевіч

2015 2015-08-24T17:43:23+0300 2015-08-24T17:43:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 жніўня ў Крычаве адбылося пасяджэнне Крычаўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне аб праверцы подпісаў выбаршчыкаў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Пасяджэнне Крычаўскай раённай выбарчай камісіі пачалося ў 15-00 і працягвалася паўгадзіны, на ім прысутнічала 10 з 11 чальцоў выбарчай камісіі. За ходам пасяджэння назіралі чатыры назіральнікі, якія прадстаўлялі Савет ветэранаў, Савет прафзаюзаў, ГА “Белую Русь” і Беларускі Хельсінскі камітэт.

На пасяджэнні камісіі была агучана інфармацыя пра тое, што ў Крычаўскую раённую выбарчую камісію паступілі падпісныя лісты з подпісамі за трох прэтэндэнтаў у кандыдаты: за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі 11 825 подпісаў, за Мікалая Улаховіча 144 подпісы, і за вылучэнне Таццяны Караткевіч 767 подпісаў.

Чальцы камісіі вырашалі адабраць для правядзення праверкі сапраўднасці 20% ад здадзеных подпісаў – за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі будзе праверана 149 падпісных лістоў, за Мікалаю Улаховіча – 2 падпісныя лісты, Таццяны Караткевіч – 10 падпісных лістоў. Усе падпісныя лісты былі размеркаваны для праверкі прапарцыйным чынам паміж чальцамі Крычаўскай раённай выбарчай камісіі.

Раённая выбарчая камісія вырашыла, што на праверку сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ, будзе адведзена тры дні. У пятніцу 28 жніўня ў 12-00 адбудзецца пасяджэнне Крычаўскай раённай выбарчай камісіі, на якім будуць агучаны вынікі яе працы.

Па словах назіральніка ад БХК Сяргея Няроўнага, пасяджэнне Крычаўскай раённай выбарчай камісіі прайшло ў адпаведнасці з заканадаўствам, без парушэнняў. Сяргей Няроўны таксама адзначыў, што 26 жніўня адбудзецца пасяджэнне Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта, на якім будуць створаны ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах прэзідэнта РБ у Крычаўскім раёне. Назіральніку ўжо дазволілі прысутнічаць на гэтым пасджэнні райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international