У Баранавічах пакуль толькі прадстаўнікі “Справядлівага свету” вылучаны ва ўчастковыя камісіі

2015 2015-08-24T13:09:30+0300 2015-08-24T13:09:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах з дэмакратычных палітычных партый і недяржаўных грамадскіх арганізацый пакуль толькі прадстаўнікі гарадской філіі партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі чатырох сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

– На папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах 2010 года ў склад ўчастковых выбарчых камісій сваіх прадстаўнікоў актыўна вылучалі АГП, сацыял-дэмакраты, БХД, Партыя БНФ, Таварыства беларускай мовы. У цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах назіраецца пасіўнасць палітычных партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый, – адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Ён дадаў, што, магчыма, сваіх прадстаўнікоў у склад ўчастковых выбарчых камісій яшчэ вылучаць прыхільнікі Таццяны Караткевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international