Генеральны сакратар Савета Еўропы: Цяпер варта абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне

2015 2015-08-24T12:51:56+0300 2015-08-24T12:51:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jagland.jpg
Генсакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд

Генсакратар Савета Еўропы Турб`ёрн Ягланд

Генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд вітае вызваленне шасці палітвязняў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, распаўсюджанай прэс-службай СЕ.

"Мяне праінфармавалі, што шэсць палітычных зняволеных у Беларусі, уключаючы Мікалая Статкевіча, былі вызваленыя па рашэнні прэзідэнта Лукашэнкі, - адзначыў Ягланд. - Я вітаю гэта важнае рашэнне, якое з'яўляецца крокам у правільным кірунку".

Ягланд падкрэсліў, што палітычныя зняволеныя і вязні сумлення павінны застацца толькі напамінам у гісторыі еўрапейскага кантынента. "Сёння Еўропа павінна перавярнуць гэтую ганебную старонку ў Беларусі і іншых месцах, - заявіў Ягланд. - У гэты важны дзень я таксама заклікаю беларускае кіраўніцтва абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне, што наблізіць Беларусь да еўрапейскай дэмакратычнай сям'і і нашых стандартаў".

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка "зыходзячы з прынцыпаў гуманізму", прыняў рашэнне памілаваць Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Юрыя Рубцова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international