Салігорскія праваабаронцы: выбарчая кампанія на Салігоршчыне ідзе надзвычай пасіўна

2015 2015-08-24T09:21:58+0300 2015-08-24T09:21:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Этап збору подпісаў скончыўся, але сур'ёзнай актыўнасці ні з боку патэнцыйных кандыдатаў, ні з боку выбаршчыкаў салігорскія праваабаронцы з гэты перыяд не зафіксавалі.

Па словах мясцовага назіральніка за выбарамі ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту Леаніда Мархоткі, такой пасіўнай выбарчай кампаніі на Салігоршчыне не было ўжо вельмі даўно:

- Ад пачатку 90-х наш рэгіён заўсёды быў увангардзе грамадска-палітычнага жыцця краіны. Любыя выбары, нават у мясцовыя саветы, заўсёды суправаджаліся заўважнай грамадскай актыўнасцю. Нават калі выбары байкатаваліся апазіцыйнымі структурамі, гэта быў актыўны байкот з яскравымі палітычнымі акцыямі і адпведнай візуалізацыяй, - кажа праваабаронца. - Гэтая ж кампанія пакуль такой актыўнасці ў нашым рэгіёне не паказвае. Тыя нешматлікія пікеты па зборы подпісаў асаблівай цікавасці ў выбаршчыкаў не выклікалі. Аб зборы подпісаў па кватэрах да нас увогуле аніякай інфармацыі не трапляла, а гэта ж заўсёды было найважнейшай часткай перадвыбарчай кампаніі для кандыдатаў.

Незалежны назіральнік адзначае, што з васьмі прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду хоць нейкую сваю актыўнасць у сталіцы шахцёраў праявілі ў лепшым выпадку палова з іх. Пры гэтым актыўнасць каманды Аляксандра Лукашэнкі і камандаў яго фактычных спарынг-партнёраў кшталту атамана Улаховіча цалкам адбывалася дзякуючы выкарыстанню адміністрацыйнага рэсурсу мясцовых органаў улады.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international