У Смаргонскім раёне 25% выбаршчыкаў “ахоплена подпісамі” за аднаго прэтэндэнта

2015 2015-08-24T09:07:54+0300 2015-08-24T09:07:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-zbor-liabedzka-2.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   У суботу, 22 жніўня, адбылося пасяджэнне Смаргонскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта. На парадку дня стаяла пытанне па адборы для праверкі сабраных ініцыятыўнымі групамі прэтэндэнтаў у прэзідэнты подпісаў.

   Як высветлілася, у раённую камісію здала свае подпісныя лісты толькі адна ініцыятыўная група – Алякасандра Лукашэнкі. У лістах аказалася 10 тысяч 223 подпісы. З гэтай лічбы вынікае, што ў раёне “ахоплена подпісамі” за аднаго прэтэндэнта каля 25% выбаршчыкаў.

   Як паведаміў назіральнік Алесь Дзергачоў, лісты для праверкі былі выбраны яшчэ да пасяджэння камісіі. А таму застаецца невядомым нават сябрам камісіі (акрамя старшыні і сакратара), якія падпісныя лісты мінаюць працэдуру праверкі. Дзергачова ж да назірання за працэсам праверкі не дапусцілі. Маўляў, яна праводзіцца ў рабочым парадку, а назіральнік мае права прысутнічаць толькі на пасяджэннях камісіі. Адзінае, у чым запэўніла назіральніка старшыня камісіі Раіса Захарыч – яму будзе дазволена праглядзець адабраныя падпісныя лісты пасля іх праверкі на пасяджэнні камісіі пры падвядзенні вынікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international