viasna on patreon

“Праспект нацыянальнага сцягу” ператварыўся ў кароткую “вуліцу” (відэа)

2015 2015-08-21T20:18:05+0300 2015-08-24T10:15:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/megapiket_bnf_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет "Праспект нацыянальных сцягаў - 2015"

Пікет "Праспект нацыянальных сцягаў - 2015"

У апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, 21 жніўня, у Мінску адбыўся мегапікет "Праспект нацыянальнага сцягу - 2015", анансаваны Партыяй БНФ.

Акцыя пачалася, як і планавалася, ў 17.00. На ёй прысутнічалі сябры БНФ, актывісты кампаніі “Гавары праўду”. Аднак, вылучэнка ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Таццяна Караткевіч, на карысць якой збіралі подпісы на мегапікеце, з’ехала за 10 хвілін да яго пачатку.

У акцыі прынялі ўдзел каля 40 чалавек, і каля 20 бел-чырвона-белых сцягоў луналі на плошчы Свабоды.

“Мы лічым, што вельмі важна, каб нацыянальная сімволіка прысутнічала. Мы будзем дамагацца, каб яна вярнулася ў статус дзяржаўнай. Але зараз невядома, ці будзе нехта з дэмакратычных кандыдатаў зарэгістраваны. Магчыма, сёння апошні дзень, калі легальна можна стаяць з нацыянальнымі сцягамі ў цэнтры Мінску. Таму мы вырашылі вось так масава выйсці са сцягамі ў гэты дзень, каб паставіць яскравую кропку ў этапе збору подпісаў”, - распавёў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пра ідэю акцыі.

На акцыі былі заўважаныя і прадстаўнікі органаў ўнутранных спраў у цывільным, два супрацоўнікі здымалі тое, што адбываецца, на відэа.

Расцягнуцца ад гарадской ратушы да Палацу спорта, як планавалася, у пікетоўцаў не атрымалася: менавіта ў гэты час камунальшчыкам стала неабходна прыбіраць мост, і на яго нікога не пусцілі.

 

Ніякіх заклікаў падчас акцыі не гучала. Нешматлікія мінакі праходзілі ўздоўж пікету, некаторыя прыпыняліся, знаёміліся з агітацыйнымі матэрыяламі і падпісваліся.

Ігар Лялькоў, прадстаўнік ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч, адзначыў, што ў яе выбарчую праграму плануецца ўключэнне і праваабарончых пытанняў.

“Калі браць пункты, якія тычацца праваабарончай тэматыкі, то абавязкова там будзе пункт пра адмену смяротнага пакарання. Адным з першых указаў, які плануе выдаць новаабраны прэзідэнт Таццяна Караткевіч, будзе вызваленне ўсіх палітзняволеных. Таксама ў праграме будзе, верагодна, увядзенне інстытута амбудсмена ў Беларусі. І, натуральна, змены ў заканадаўства, што тычыцца такіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу як “дзейнасць ад імя незарэгістравай арганізацыі” і яму падобных, якія скіраваныя на абмежаванне грамадскай і палітычнай актыўнасці грамадзянаў”, - зазначыў Ігар Лялькоў.

"Праваабаронцыя за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства