Бабруйск: выбарчыя ўчасткі чакаюць спонсараў

2015 2015-08-21T17:27:33+0300 2015-08-21T17:27:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія чыноўнікі прыспешваюць падначаленых у падрыхтоўцы выбарчых участкаў. На апошняй планёрцы старшыня гарвыканкаму заявіў, што "далёка не ўсе ўчасткі для галасавання сёння прыведзены ў належны стан". На іх падрыхтоўку чыноўнікі далі два тыдні, - піша газета "Вечерний Бобруйск".

Прычына "небаегатоўнасці" ўчасткаў у недахопе фінансаў. Як расказала газеце "Бабруйскае жыццё" старшыня Ленінскай раённай камісіі па выбарах Ірына Епіфанава, "пэўнае абсталяванне ўжо ёсць, але неабходна і нешта дакупіць".

"Так, цяпер разглядаецца пытанне аб тым, каб на нашых участках было больш празрыстых скрыняў для галасавання. Многія выбарчыя ўчасткі будуць утвораны на базе школ, і кіраўніцтва навучальных устаноў, зразумела, з цяжкасцю можа вылучыць на гэтыя мэты нейкія сродкі. Таму калі дапамогуць спонсары, будзем рады", - адзначыла Ірына Епіфанава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international