Брэст: свой апошні пікет сябры ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі правялі пад лозунгам “За сумленныя і свабодныя выбары”

2015 2015-08-21T13:05:57+0300 2015-08-21T13:05:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-zbor-liabedzk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас гэтага пікету, які адбыўся на вуліцы Савецкай каля кінатэатру “Беларусь”, к кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч патлумачыла, што збор 100 тысяч подпісаў не быў галоўнай мэтай цяперашняй выбарчай кампаніі для актывістаў АГП.

“Для нас было важна данесці да грамадзян, што ў Беларусі няма сумленных і свабодных выбараў, - распавяла Касцюковіч. - Мы папярэджвалі людзей, якія падпісваліся за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Анатоля Лябедзьку, што яны наўрад ці ўбачаць гэтае прозвішча ў выбарчым бюлетэні. Бо гэтага прозвішча не будзе, пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні; пакуль у кожную выбарчую камісію не ўвойдуць хаця б па адным прадстаўніку апазіцыі; пакуль будуць працягвацца рэпрэсіі супраць нашых актывістаў, іншадумцаў і незалежных журналістаў; пакуль не з'явіцца магчымасці для нармальнай зносінаў з выбаршчыкамі. Мы не будзем удзельнічаць у кампаніі, у якой улада ўсталёўвае свае правілы, бо наша мэта - не рабіць такі выбарчы працэс легітымным”.
Разам з гэтым, Дыяна Касцюковіч адзначыла, што АГП выкарыстала перыяд збору подпісаў дзеля таго, каб пазнаёміць жыхароў рэгіёна з праграмай Аб'яднанай грамадзянскай партыі па стварэнні новых працоўных месцаў у Беларусі, бо гэтая тэма вельмі акутальная ў цяперашні час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international