У Кобрыне з’явіліся налепкі з заклікам байкатаваць выбары (фота)

2015 2015-08-21T11:06:14+0300 2015-08-21T12:58:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kobryn-bajkot-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім чынам мясцовыя актывісты выказалі сваё стаўленне да сёлетняй выбарчай прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Налепкі “Байкот” з'явіліся ў самых ажыўленых месцах па ўсім горадзе, а таксама непасрэдна на шматкватэрных дамах Кобрына. Яны адразу кідаюцца ўвочы, бо да пачатку агітацыйнага этапа выбарчай кампаніі мясцовыя жыхары амаль не маюць звестак пра верагодных прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, акрамя дзеючага кіраўніка дзяржавы: збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў прайшоў у горадзе зусім непрыкметна для грамадскасці.

Варта дадаць, што налепкі і графіці з заклікам да байкоту цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў апошнімі днямі рэгулярна з’яўляюцца і ў іншых невялікіх гарадах Брэсцкай вобласці (Жабінцы, Камянцы, Высокім, Лунінцы), дзе не былі заўважаныя сябры ініцыятыўных груп альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international