viasna on patreon

Гродзеншчына: беларускамоўныя сайты райвыканкамаў з’явяцца пасля мадэрнізацыі сайту аблвыканкаму (дакумент)

2015 2015-08-21T10:39:29+0300 2015-08-21T10:39:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Грамадскі актывіст са Слоніма Іван Шэга атрымаў пісьмовы адказ на свой ліст-зварот да старшыні Гродзенскага аблвыканкама, у якім ён пытаўся, чаму сайт Слонімскага і сайты іншых райвыканкамаў маюць толькі рускі і англійскі варыянты. Слонімец адзначаў: “Звярнуцца да Вас з гэтым лістом мяне прымусіла тая акалічнасць, што я часта наведваю афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама. Пры гэтым адміністратары сайта мне прапануюць інфармацыю на дзвюх мовах на выбар: рускай і чамусьці англійскай. Як быццам у нас тут жывуць выключна расіяне і брытанцы ці сайт створаны выключна для іншаземцаў. На сваёй роднай беларускай мове азнаёміцца з матэрыяламі, змешчанымі на сайце, я не магу, бо іх проста няма. Як вядома, у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская і руская. Прычым тутэйшай нацыяй якраз з’яўляецца беларуская, таму беларуская мова, на мой погляд, павінна быць абавязковай для дзяржаўных устаноў. Немагчымасць атрымаць патрэбную інфармацыю на роднай беларускай мове на афіцыйным сайце – гэта наўпрост дыскрымінацыя беларускамоўнага насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Сыходзячы з гэтага, я звяртаюся да Вас з прапановай выправіць сітуацыю і прымусіць адміністратараў сайта зрабіць беларускамоўны варыянт усіх матэрыялаў на афіцыйным сайце Слонімскага райвыканкаму. Маю надзею, што Вы ў гэтым мяне падтрымаеце”.

   У адказе за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкама Паўла Скрабко напісана: “Паважаны Іван Іванавіч! Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў межах кампетэнцыі разгледзела Ваш зварот адносна стварэння беларускамоўнага варыянта сайта Слонімскага раённага выканаўчага камітэта і сайтаў дзяржаўных устаноў Гродзенскай вобласці і паведамляе наступнае. На сённяшні дзень вядзецца падрыхтоўчая работа па мадэрнізацыі сайта Гродзенскага аблвыканкама. Плануецца пераўтварыць сайт у інфармацыйны партал, які будзе ўключаць у сябе сайты райвыканкамаў. Мадэрнізацыяй прадугледжваецца беларускамоўны варыянт інфармацыйнага рэсурсу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства