Каманда Таццяны Караткевіч будзе збіраць подпісы да апошняга

2015 2015-08-20T16:12:11+0300 2015-08-20T16:12:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-karat-agit-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыкладна 120 000 подпісаў сабрана зараз за прэтэндэнтку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, адзначаюць сябры яе ініцыятыўнай групы. Масавая здача дакументаў у камісіі запланавана на заўтра. Тады ж адбудзецца і заключны пікет каля мінскай Ратушы, а сама прэтэндэнтка ў кандыдаты сёння наведвае Віцебск і Бешанковічы.

– Нейкую колькасць подпісаў мы ўжо здалі, але асноўная маса адкладзена на заўтра, – паведаміў сябра ініцыятыўнай групы Сяргей Вазняк. – Частка дакументаў усё роўна не трапіць у камісіі, таму што іх проста не паспеюць даставіць на месца ў час. Сёння, напрыклад, прыязджаў чалавек з Гомеля, мы аддалі яму подпісы жыхароў Гомельшчыны, што аддалі свае галасы ў сталіцы, і атрымалі дакументы на мінчукоў. Заўтра ўжо так не спрацуеш.

Сяргей Вазняк дадаў, што ўсе першапачатковыя подпісы былі правераныя на сапраўднасць, а інфармацыю за заўтрашні дзень прыйдзецца здаваць як ёсць, даверыўшыся пільнасці зборшчыкаў.

У цэлым па этапу збору подпісаў прэтэнзій у каманды Караткевіч да ўлады няма. За ўвесь час было толькі тры інцыдэнты, але гэта не сістэмныя парушэнні, і іх можна разглядаць проста як хуліганскія выхадкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international