Жлобінскія чыноўнікі не прайшлі тэст на дэмакратыю ў ААН

2015 2015-08-20T15:44:09+0300 2015-08-20T15:44:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jauzrezau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца са Жлобіна Валянцін Яўзрэзаў

Праваабаронца са Жлобіна Валянцін Яўзрэзаў

   

Камітэт па правах чалавека прыняў на мінулай (29 чэрвеня - 24 ліпеня) у Жэневе 114-й сесіі рашэнне па скарзе прадстаўніка Гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы, праваабаронцы са Жлобіна Валянціна Яўзрэзава. Міжнародныя эксперты не пагадзіліся з чыноўнікамі, якія забаранілі аўтару правесці ў 2007 годзе пікет пратэсту супраць пераследу экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна.

Кіраўнік Гомельскага Цэнтра стратэгічных цяжбаў Леанід Судаленка падкрэслівае, у апошні час Камітэт па правах чалавека практычна на кожнай сесіі прымае рашэнні па скаргах, падрыхтаваных іх арганізацыяй. Такі вынік з'яўляецца следствам сістэмнай работы Цэнтра па вядзенні стратэгічных цяжбаў, накіраваных як на змяненне нацыянальных законаў, так і практыкі іх прымянення, якія вядуць да парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў беларускіх грамадзян.

"Жлобінскі райвыканкам забараніў Валянціну Яўзрэзаву разам з іншымі актывістамі правесці ў раённым цэнтры пікеты ў падтрымку экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, які ў той час знаходзіўся ў турме.Чыноўнікі палічылі, што мэта пікетаў супярэчыць прыгавору суда, па якім палітык адбываў крымінальнае пакаранне. Мы даказалі адваротнае - забараняючы масавае мерапрыемства па тэматыцы яго правядзення чыноўнікі кожны раз парушаюць права на мірны сход", - падкрэсліў праваабаронца.

На падставе прынятага рашэння Урад Беларусі зараз абавязаны забяспечыць ахвяры парушэння "эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы поўную кампенсацыю матэрыяльных выдаткаў і належную кампенсацыю", а таксама абавязаны "не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні". Прынятае рашэнне Урад павінен апублікаваць у афіцыйных СМІ ў тым ліку і на беларускай мове, а таксама выканаць яго на працягу 180 дзён.

Леанід Судаленка адзначыў, што гэта не першы выпадак, калі жлобінскія чыноўнікі ў Жэневе не праходзяць тэст на дэмакратыю. Год таму ААНаўскі Камітэт па правах чалавека ўсталяваў парушэнне права на мірны сход у справе жыхара Жлобіна Уладзіміра Кірсанава, якому таксама было адмоўлена ў правядзенні пікету па прычыне заяўленай мэты.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international