У Бялынічах супрацоўнікаў мясцовага райспажыўтаварыства абавязалі збіраць подпісы за Мікалая Улаховіча

2015 2015-08-20T12:06:38+0300 2015-08-20T12:06:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulahovich-mikalaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Улаховіч Мікалай, фота БелаПАН

Улаховіч Мікалай, фота БелаПАН

У Бялынічах супрацоўнікаў мясцовага райспажыўтаварыства абавязалі збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта РБ казачага атамана Мікалая Улаховіча.

Па інфармацыі, атрыманай з неафіцыйных крыніц, 19 жніўня кіраўніцтва Бялыніцкага райспажыўтаварыства выклікалі ў Магілёў у аблспажыўсаюз, дзе ім была пастаўлена задача тэрмінова актывізаваць сбор подпісаў за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта прэтэндэнта Мікалая Улаховіча. У той жа дзень пачаўся актыўны збор подпісаў за Мікалая Улаховіча сярод супрацоўнікаў Бялыніцкага райспажыўтаварыства, прычым подпісы збіралі і людзі, якія не з’яўляюцца чальцамі ініцыятыўнай групы Мікалая Улаховіча. Збор подпісаў за вылучэнне спадара Улаховіча праходзіў у тым ліку і на працоўных месцах патэнцыйных выбаршчыкаў.

Мікалай Улаховіч з’яўляецца старшынёй Беларускай патрыятычнай партыі, вярхоўным атаманам ГА “Беларускае казацтва”. Зараз Мікалай Улаховіч працуе намеснікам старшыні Мінскага абласнога спажывецкага саюза.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international