У фрыланс-журналіста з Бярозаўкі забралі камп’ютар і прынтар

2015 2015-08-20T12:04:32+0300 2015-08-20T12:04:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeshuk.jpg
Юрый Дзяшук.

Юрый Дзяшук.

19 жніўня ў Бярозаўцы (Гродзенская вобласць, Лідскі раён) два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным правялі ператрус у кватэры, дзе жыве журналіст-фрылансер Юрый Дзяшук. Міліцыянты перабралі паперы ў яго дома, а таксама забралі камп’ютар і стары прынтар, які знаходзіўся ў непрацоўным стане.

Паводле міліцыянтаў, ёсць падазрэнні, што Дзяшук можа мець дачыненне да флэшмобу ў Бярозаўцы 25 ліпеня 2015 года. Санкцыю на ператрус даў лідскі следчы.

У той дзень каля транспартнай прахадной шклозавода “Нёман” нехта склаў аўтамабільныя пакрышкі і раскідаў улёткі. Невядомыя пакінулі побач бутэлькі з невядомай вадкасцю і запалілі дымавыя шашкі. Акцыя была звязаная са з’яўленнем на шклозаводзе вытворчасці новай шклаваты, для якой выкарыстоўваюць шкодныя рэчывы.

За апошні тыдзень Юры Дзяшук стаў сёмым жыхаром Бярозаўкі, у якога супрацоўнікі міліцыі правялі дома ператрус.

У 2014 годзе пракуратура Лідскага раёна вынесла яму папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства аб СМІ (праца без акрэдытацыі на замежныя СМІ і публікацыя неправеранай інфармацыі). 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international