За вылучэнне Сяргея Гайдукевіча збор подпісаў завершаны

2015 2015-08-19T18:39:15+0300 2015-08-19T18:39:15+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdykievich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі скончыла збор подпісаў за вылучэнне свайго пртэндэнта ў кандыдаты, назбіраўшы, па словах Сяргея Гайдукевіча, прыкладна 120 000 галасоў. Апошні пікет па зборы подпісаў у Мінску быў зняты ў панядзелак.

– Калі хтосьці кажа, што здасць подпісы ў апошні дзень – гэта хлусня. Здаваць подпісы маюць права толькі кіраўнікі штабоў ініцыятыўных груп. У 9 раёнах Мінску яшчэ можна здаць за адзін дзень, а як гэта зрабіць адразу за ўсю Беларусь?! Подпісы павінны здавацца па меры паступлення, – упэўнены Сяргей Гайдукевіч. – Толькі па Мінску мы здавалі подпісы ў выбарчую камісію на працягу чатырох дзён. Калі штосьці яшчэ будз з’яўляцца пазней, то проста даздамо іх, а так мы спецыяльна вырашылі перапыніць збор галасоў загадзя.

Прэтэндэнт у прэзідэнты дадаў, што ЛДПБ – самастойная палітычная сіла, і подпісы збіралі толькі члены партыі – не было ніводнага валанцёра, што спрасціла і палепшыла працэс.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international