У Магілёве студэнтаў Беларуска-расійскага ўніверсітэта адклікалі з практыкі, каб яны падпісаліся за Лукашэнку

2015 2015-08-19T17:28:34+0300 2015-08-19T17:28:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukash-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў стараста адной з груп электратэхнічнага факультэта БРУ. З яго словаў, студэнты традыцыйна раз’ехаліся на выкананне практыкі па ўсёй Магілёўскай вобласці. 22-га ліпеня на яго мабільны тэлефон прыйшла смс аб тым, што трэба прыйсці ва ўніверсітэт на кафедру з пашпартам.

Калі ён з’явіўся туды, то яму паведамілі, што варта падпісацца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Калі хто адмаўляўся гэта рабіць, то студэнтам пагражалі праблемамі са здачай сесіі.

Каб падпісацца за Лукашэнку, студэнты ехалі з усёй вобласці ва ўніверсітэт.

У сувязі з гэтым грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі накіраваў скаргу ў Магілёўскую абласную выбарчую камісію. У сувязі з інцыдэнтам Паўлоўскі просіць правесці праверку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international