viasna on patreon

У Мікашэвічах плануецца пікет супраць закрыцця школы

2015 2015-08-19T17:15:28+0300 2015-08-19T17:15:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-shkolniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

Бярозаўскім школьнікам распавялі пра праблему хатняга гвалту

Бацькі вучняў мікашэвіцкай школы №3 падалі ў мясцовы гарвыканкам заяву на правядзенне пікету супраць закрыцця гэтай навучальнай установы.

Арганізатары масавах мерапрыемства хочуць звярнуць увагу грамадскасці і жыхароў гораду Мікашэвічы на незаконнасць прынятага Лунінецкім райвыканкамам рашэння аб закрыцці школы. Таксама падчас пікету плануецца арганізаваць збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў вучняў і іх бацькоў.

Да ўдзелу ў пікеце заяўляена каля двухсот чалавек. Дакладную дату, час і месца правядзення пікета арганізатары мерапрыемства абяцаюць агучыць пасля атрымання афіцыйнага дазволу ад гарадскіх уладаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства