У Смаргоні дамагліся размяшчэння інфармацыі пра збор подпісаў за альтэрнатыўных прэтэндэнтаў у дзяржаўных СМІ

2015 2015-08-19T17:10:58+0300 2015-08-19T17:12:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-zbor-liabedz-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Мікалай Уласевіч атрымаў электронныя адказы на свае запыты ў Смаргонскую тэрытарыяльную камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў Смаргонскі райвыканкам, датычныя забеспячэння роўных умоваў для прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пры асвятленні выбарчай кампаніі. Старшыня Смаргонскай раённай выбарчай камісіі Раіса Захарыч адказала сябру ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, што размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў на сайтах райвыканкаму і раённай газеты палягае ў кампетэнцыі раённага выканаўчага камітэту.

   У іншым афіцыйным лісце за подпісам старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзя Харужыка чыноўнік запэўнівае, што дасланая Уласевічам інфармацыя пра пікет у падтрымку Анатоля Лябедзькі, які прайшоў у Смаргоні, будзе размешчана на сайце ўстановы “Рэдакцыя газеты “Светлы шлях”.

   Мікалай Уласевіч у сваіх зваротах звяртаў увагу адрасатаў на тое, што мясцовая газета і выканкам асвятляюць кампанію толькі аднаго кандыдата – Аляксандра Лукашэнкі, што супярэчыць заканадаўству.

   19 жніўня інфармацыю і фота, прапанаваныя Уласевічам, сапраўды размясцілі на сайце раённай газеты “Светлы шлях”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international