Атручванне асуджанага хлёркай - катаванне ці "парушэнне санітарных нормаў"?

2015 2015-08-19T12:35:13+0300 2015-08-19T18:16:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuchura_piotr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Кучура. Фота: svaboda.org

Пётр Кучура. Фота: svaboda.org

Следчы камітэт РБ адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў магілёўскай ПК-15, якія катавалі Пятра Кучуру хлёркай ў ШЫЗА калоніі. Але, паведамляючы пра гэта асуджанаму, прадстаўнік СК піша пра "парушэнне санітарных нормаў".

Пра гэта ПЦ "Вясна" распавяла жонка асуджанага Людміла Кучура, якая атрымала ад мужа перапісаны ад рукі адказ з рэспубліканскага СК. З некаторых часоў усе адказы на скаргі сталі прыходзіць асуджанаму "для абвяшчэння", копіяў на рукі яму не выдаюць - магчыма, каб адбіць жаданне далейшага абскарджання. Але, як адзначае яго жонка, улічваючы гады яе супрацьстаяння гэтай уладзе, яны не чакалі ўжо ніякага адказу.

Начальнік галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю СК РБ Сяргей Паско паведаміў Пятру Кучуру, што "вывучэнне матэрыялаў праверкі ў ГУПК паказала, што яна праведзеная няпоўна, без выканання ўсіх праверачных мерапрыемстваў, скіраваных на ўсебаковае, поўнае і аб'ектыўнае даследаванне абставінаў, у сувязі з чым 27.07.2015 пастанова старэйшага следчага Скавародкіна П.Л. ад 08.12.2014 аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмененая, дадзены пісьмовыя ўказанні" і "пра вынікі будзеце праінфармаваныя ва ўстаноўленыя законам тэрміны".

У якія-небудзь "вынікі" Людміле Кучура, якая прайшла не адно кола абскарджання пастаноў следчага Скавародкіна, ужо не надта верыцца: "Будзем чакаць, што нам напіша Скавародкін. У нас жа так у краіне: на каго мы скардзімся - той нам і дае адказ. Думаю, зараз атрымаем якую-небудзь чарговую яго адмову".

Нявер'е жонкі асуджанага не беспадстаўнае, згаджаюцца праваабаронцы з ПЦ "Вясна".

"Вывучэнне матэрыялаў праверкі паказала, што 08.11.2013 у УСК ад Вашай жонкі - Кучура Л.М., паступіла заява аб дапушчаных, на яе думку, з боку адміністрацыі "ПК-15" парушэннях санітарных нормаў пры змяшчэнні Вас у ШЫЗА "ПК-15", рэгулярнасці выдачы Вам медыкаментаў. У дадзеным звароце не ўтрымлівалася якіх-небудзь звестак аб учыненых злачынствах, у сувязі з чым ён абгрунтавана накіраваны для разгляду па сутнасці ў УДВП МУС РБ па Магілёўскай вобласці (далей - УДВП МУС). Па выніках дадзенай заявы, УДВП МУС праведзена службовая праверка", - піша Сяргей Паско Пятру Кучуру.

Ізноў! Гэтую легенду органы Следчага камітэта ўжо выкладалі - на папярэдніх этапах. У адказе з УСК па Магілёўскай вобласці паняцце бесчалавечнага і зневажаючага годнасць абыходжання (што, уласна, Людміла Кучура і апісвала ў скарзе па факце атручвання мужа хлёркай ў ПК-15) было падменена "парушэннем санітарных нормаў " і (нягледзячы на ​​тое, што яна патрабавала правядзення праверкі па гэтым абуральным факце і прыняцця працэсуальнага рашэння ў дачыненні да адміністрацыі і персаналу ПК-15, чые дзеянні мелі прыкметы крымінальна каральнай дзеі) паведамлялася, што пра злачынныя дзеянні яна не заяўляла.

"Больш за ўсё здзіўляе, што і зараз вось у адказе з ГУПК Следчага камітэта сказана такое. Я ў сваёй заяве ад 5 лістапада 2013 года прасіла правесці праверку, у ходзе якой прызначыць судова-медыцынскую экспертызу для выяўлення ў арганізме майго мужа слядоў атручвання хлёркай, што дазволіла б устанавіць сам факт жорсткага і бесчалавечнага абыходжання. І мы на гэта пастаянна ўказваем ва ўсіх сваіх скаргах, але чамусьці ніхто не хоча чытаць гэтыя радкі", - кажа Людміла Міхайлаўна.

Сапраўды, ці то супрацоўнікі Следчага камітэта, якія даюць адказы на скаргі Кучуры, чытаць не ўмеюць, ці то "гонар мундзіру" берагуць. Не на карысць скаргі чытаць, калі толькі вяршкі з іх хапаць! - перафразуем вядомую прымаўку.

Але калі папярэднік Сяргея Паско на пасадзе начальніка галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю СК РБ Міхаіл Алёшкін адразу "не бачыў падставаў" для прыцягнення да адказнасці супрацоўнікаў магілёўскай калоніі, то Паско паведамляе, што "вывучэнне матэрыялаў праверкі ў ГУПК паказала, што яна праведзена няпоўна, без выканання ўсіх праверачных мерапрыемстваў, скіраваных на ўсебаковае, поўнае і аб'ектыўнае даследаванне абставінаў". Ці стане праверка па ўказанні Паско больш грунтоўнай - пакажа час.

Нагадаем, скаргу ў Следчы камітэт РБ і Генеральную пракуратуру Людміла Кучура і ПЦ "Вясна" накіравалі пасля таго, як абскарджанне ў Магілёўскай абласной пракуратуры пастановы старэйшага следчага Магілёўскага міжраённага аддзела СК Скавародкіна П.Л. ад 08.12.2014 аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў ПК-15 вынікаў не дало.

Паведамленне з ГУПК СК РБ Пятру Кучуру, перапісанае ім ад рукі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international