Мінюст утойвае інфармацыю аб рэгістрацыі БХД

2015 2015-08-19T11:15:07+0300 2015-08-19T11:15:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhd_zezd.jpg
Устаноўчы з'езд БХД.

Устаноўчы з'езд БХД.

13 чэрвеня 2015 года адбыўся Пяты ўстаноўчы з’езд Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. 13 ліпеня ўстаноўчыя дакументы партыі былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, але 13 жніўня, праз адведзены для прыняцця рашэння месяц, афіцыйны адказ аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі партыі не быў атрыманы.
Няма яго і па стане на 19 жніўня, хаця 14 жніўня прадстаўнік Мінюста падчас прамой тэлефоннай лініі паабяцаў сустаршыне БХД Георгію Дзмітруку, што рашэнне міністэрства будзе вядомае 18 жніўня.
Нагадаем, што ў пачатку жніўня заснавальнікаў БХД выклікалі ў Клічаўскі райвыканкам і пракуратуру Верхнядзвінскага раёну, дзе пад ціскам патрабавалі адмовіцца ад сваіх подпісаў. 
Кіраўніцтва БХД не выключае, што ўлады не даюць афіцыйнага адказу, каб скарыстаць час для далейшага ціску на заснавальнікаў партыі дзеля таго, каб яны адклікалі свае подпісы. У сувязі з гэтым БХД разглядае магчымасць падачы скаргі на дзеянні Мінюста ў Генеральную пракуратуру Беларусі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international