Маці Яўгена Васьковіча: "У сына ўсё добра, спадзяемся на хуткае вызваленне"

2015 2015-08-19T10:50:23+0300 2015-08-19T10:51:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Маці палітвязьня Рушанія Васьковіч распавяла карэспандэнту «Магілёўскай вясны», што атрымала ліст ад сына, у яго ўсё добра:

“Стан неблагі. Канфліктаў з начальствам калоніі няма. І знешне, і знутры адчувае сябе добра, сам сказаў. Спадзяецца ў верасні на перагляд пакарання. 17 верасня будзе прымацца гэтае рашэнне. Калі ўсё будзе добра, выйдзе раней. Калі не, то ў снежні будзе яшчэ адно кароткае спатканне. Так што нармальна ўсё, трымаемся”.

Сам Яўген перадаў на волю ліст, у якім ён распавёў, чым жыў у апошні час:

 

«Працую на швейнай вытворчасці. Шыю вопратку, пасцельную бялізну і іншыя рэчы ўнутранага карыстання для калоніі і заказы з волі. Ўмовы ўтрымання нармальныя, харчаванне хоць і «нішчымнае» і аднастайнае, але задавальняючае. Здароўене турбуе. Нават не выкарыстаў усю медбандэроль, якую атрымаў яшчэ ў снежні. Вітамінаў, вядома, не хапае, але дзякуючы перадачам і доўгім спатканнях, іх запас трохі папаўняецца.

Лісты і астатнюю карэспандэнцыю атрымліваю рэгулярна. Заўсёды ў курсе падзей, якія адбываюцца. Шмат планаў і ідэй з'явілася для далейшай дзейнасці, многае зразумеў і ўсвядоміў. Стаў больш дыпламатычны, чым быў раней. З'явіліся мэтанакіраванасць і ўпэўненасць у сваіх дзеяннях.

На бліжэйшых выбарах цалкам падтрымліваю пазіцыі сваіх паплечнікаў па Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Вельмі цаню мудрасць кіраўнікоў арганізацыі ў абраным імі кірунку. Лічу гэта гістарычным рашэннем, якое захавае непахісны імідж арганізацыі і не дазволіць рэжыму атрымаць новых ахвяр у выглядзе палітычных зняволеных. А сусветная грамадскасць сама ўбачыць і зробіць свае высновы.

Хачу падзякаваць усіх тых дарагіх людзей, якія памятаюць пра мяне, падтрымліваюць і пішуць. Дзякуй вам за гэта! Асаблівую падзяку выказваю ўсім маім родным, што ў цяжкую хвіліну не асудзілі мяне, а падтрымалі і далі мудрае жыццёвае навучанне. Асабліва мама - самы дарагі і любімы для мяне чалавек. Менавіта яна ўклала ў мяне ўсе чалавечыя каштоўнасці і прывучыла любіць свабоду. Дзякуй маме за яе прыгажосць, дабрыню і любоў!».

Яўген Васьковіч быў арыштаваны ў 2010 годзе і асуджаны за тое, што разам з сябрамі кінулі бутэлькі з запальнай сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Цяпер яму 25 гадоў, большую частку зняволення ён правёў у крытай турме ў Магілёве амаль у поўнай ізаляцыі ад свету.
"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international