Людміла Мірзаянава: “Выказванні грамадзян можна разглядаць як намаганні ўключыць механізм аховы”

2015 2015-08-18T19:37:14+0300 2015-08-19T11:02:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mirzajanava-kavaleva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

– Вы хочаце зрабіць тут Майдан, каб усіх пастралялі! – гучалі істэрычныя ноткі ў крыку жанчыны падчас тэматычнага пікета “Без свабоды слова няма сумленных выбараў!”, прысвечанага салідарнасці з журналістамі-фрылансерамі і падтрымцы свабоды слова, што адбыўся сёння каля сталічнага ЦУМа .

Само мерапрыемства было даволі эмацыйна насычаным. Людзі не проста спыняліся паглядзець, што адбываецца, але і ўступалі ў дэбаты і спрэчкі з актывістамі Аб’яднанай грамадзянская партыі, якія стаялі з плакатамі каля універмага.

Кандыдат навук і даследчык, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі Людміла Мірзаянава падчас пікетаў збірала і фіксавала выказванні грамадзян. Яна лічыць, што іх можна разглядаць як намаганні ўключыць механізм аховы, спробу адысці ад адбываючыхся працэсаў, закрыцца ад рэчаіснасці і існуючага эканамічнага становішча.

– Вы хочаце вайны, крыві і Майдана? – так кажа кожны другі чалавек, а кожны першы канстатуе: “У нас няма выбару”, – такія мне прыйшлося чуць ад людзей словы, – адзначае Людміла. – А калі пытаюся ў грамадзян: “Чаму ўсё ж такі тады вы падпісваецеся за Анатоля?”, чую ў адказ: “Каб ведалі, што мы жывыя, што мы ёсць – тыя, хто хоча змены ўлады”. На звычайных пікетах падчас адбываюцца яшчэ больш напружаныя сітуацыі. Я не была гатовая, напрыклад, пачуць ноткі радыкалізму з вуснаў беларускіх жанчын, якім ужо пэўна за 70 год. Яны апранутыя ў прыгожыя сукенкі, такія лагодныя з сябе і пры гэтым будуць спакойна казаць: “І добра, што забілі палітыка, так з імі трэба рабіць”, або “Нам трэба дыктатура, і яшчэ больш моцная, бо толькі яна прыносіць карысць”. Гэта выказванні асобныя, канешне, але яны ёсць.

Анатоль Лябедзька яшчэ раз паабяцаў, што тэматычныя пікеты будуць працягвацца і далей, і выбарчая кампанія для партыі не спыніцца, нягледзячы на тое, адбудзецца рэгістрацыя яго кандыдатм у прэзідэнты ці не. Тым больш, сёлетняе мерапрыемства АГП разглядае як палітычную кампанію, а не сапраўдныя выбары, калі лічбы мелі б вырашальнае значэнне.

– Свабода слова – абавязковы спадарожнік свабодных шчырых выбараў. Частка людзей прымае якіясьці рашэнні не таму, што яна ў гэта верыць, а таму, што абмежаваная ў доступе да інфармацыі, – зазначыў Анатоль Лябедзька. – Далёка не ўсе сядзяць у Інтэрнэце, глядзяць Белсат ці чытаюць “Нашу ніву” і “Народную волю”, і многія з іх гавораць штампамі беларускага дзяржаўнага і расійскага тэлебачання. І гэта сведчыць пра тое, што ў людзей не стае інфармацыі, каб рабіць свядомы выбар.

Старшыня АГП падкрэсліў, што сённяшні пікет арганізаваны ў знак салідарнасці з тымі журналістамі, якія і перад прэзідэнцкай кампаніяй і падчас яе прайшлі праз рэпрэсіі і судовыя працэсы. “Журналісты робяць вялікую добрую справу, даючы людзям магчымасць інфармацыйнага выбару”, – дадаў ён.

Фота Людмілы Мірзаянавай з сацыяльных сетак.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international