На малой радзіме Лукашэнкі прайшоў першы пікет за альтэрнатыўнага прэтэндэнта ў кандыдаты

2015 2015-08-18T11:16:47+0300 2015-08-18T11:16:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shklou-zbor-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На малой радзіме кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі ў горадзе Шклове 17 жніўня адбыўся першы пікет па збору подпісаў за альтэрнатыўнага прэтэндэнта ў кандыдаты.

Шклоў наведала Таццяна Караткевіч разам з чальцамі сваёй ініцыятыўнай групы і на працягу гадзіны яны ладзілі ў горадзе пікет у падтрымку вылучэння на пасаду прэзідэнта РБ.

Па словах Таццяны Караткевіч, пікет у Шклове прайшоў даволі добра, бо параўнальна шмат людзей падыходзілі да пікетчыкаў і абмяркоўвалі з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты розныя пытанні. Праўда, як адзначае сама Таццяна Караткевіч, большасць з іх не спяшаліся паставіць свой подпіс за вылучэнне альтэрнатыўнага прэтэндэнта ў кандыдата, і спачатку ёй здавалася, што “усё так і патоне ў пустых гутарках”. Аднак пазней і ў Шклове знайшліся людзі, які вырашылі падтрымаць вылучэнне Таццяны Караткевіч кандыдатам у прэзідэнты, падчас пікетавання чальцы яе ініцыятыўнай групы ўсё ж здолелі назбіраць дванаццаць подпісаў. Таццяна Караткевіч лічыць гэта даволі добрым вынікам, бо ў Шклове, у развіццё якога ўкладаліся вялізныя сродкі з бюджэта, сапраўды шмат людзей падтрымлівае дзеючага кіраўніка краіны.

Неабходна адзначыць, што падчас гэтай выбарчай кампаніі, да візіту ў Шклоў Таццяны Караткевіч з яе аднадумцамі, у горадзе адбываліся пікеты па збору толькі ў падтрымку вылучэння толькі дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international