Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-08-18T04:46:02+0300 2015-08-31T14:49:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Журналіст Андрэй Мялежка спрабуезнайсці тых, хто распаўсюджвае абразы ў ягоны адрас; 16 жніўня ў Беларусі і за яе межамі прайшоў Дзень салідарнасці з палітычнымі вязнямі; Палітвязня Юрыя Рубцова перавялі ў папраўчую калонію №2 г. Бабруйска.

"Каментар Эксперта": Арганізацыя дапамогі часова перамешчаным асобам "Станцыя Харкаў" распачала рэалізацыю праекта ваўчарнай дапамогі сем’ям перасяленцаў, якія аказаліся ў найбольш неспрыяльных умовах. Пра тое, якім чынам працуе гэтая праграма распавядае асістэнт каардынатара праекта Таццяна Самбуева.

“Падзея”:  Праваабрончы цэнтар "Вясна" выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед і неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў затрыманых за графіці ў Менску. Праваабаронцы звяртаюць увагу, што наяўнасць палітычных матываў у дзеяннях органаў дзяржаўнай улады дазваляюць кваліфікаваць затрыманых моладзевых актывістаў як палітычных зняволеных.

Госць рубрыкі “Асоба”: юрыст "Станцыі Харкаў" Настай Бандарэнка. Нядаўна арганзацыя распачала серыю трэнінгаў прысвечаных тэме правоў грамадзян, каб павысіць узровень грамадскай вядомасці перасяленцаў і навучыць іх адстойваць свае правы.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Zaz

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international