Дзяржаўны «клопат» пра народ перад выбарамі: у Рэчыцы створаны «дэпутацкія пасты»

2015 2015-08-18T00:35:44+0300 2015-08-18T00:35:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vykankamauskaje.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У перыяд выбарчай кампаніі заўважна павялічылі актыўнасць, прынамсі праз паведамленні СМІ, праўладныя арганізацыі кшталту «Белай Русі», БРСМ і ветэранаў. Так, у Гомелі на тэрыторыі Чыгуначнага раёна стварылі «грамадскую прыёмную «Белай Русі», у якой абавязалі дзяжурыць членаў ініцыятыўнай групы падтрымкі дзеючага прэзідэнта. Дадзеная інфармацыя пасля накіравання скаргі ў ЦВК праваабаронцаў была знятая з сайта адміністрацыі Чыгуначнага раёна. Але гэта не значыць, што грамадская прыёмная «Белай Русі» не працуе. Так, па паведамленні Гомельскага гарвыканкаму, начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкаму Сяргей Парошын правёў асабісты прыём грамадзян у грамадскай прыёмнай «Белай Русі», якая адчынілася ў абласной бібліятэцы. Цікава, ці змаглі бы іншыя грамадскія аб'яднанні адчыніць сваю «прыёмную» у будынку абласной бібліятэкі?
Тут жа, у абласной бібліятэцы, у «грамадскай прыёмнай «Белай Русі» правёў прыём грамадзян намеснік пракурора горада Дзяніс Мікушаў. Пра гэта паведаміла Гомельскае гарадское радыё. «Такое адчуванне, што дадзенае грамадскае аб'яднанне валодае неабмежаванымі магчымасцямі – адкрывае прыёмныя ва ўстановах, запрашае туды намесніка пракурора і начальніка ўпраўлення адукацыі. Ці пагадзіліся б кіраўніцтва бібліятэкі і начальнік розных узроўняў, каб такія прыёмныя адчынялі іншыя грамадскія аб'яднанні на такіх жа ўмовах? Тым больш, што «Белая Русь» падтрымлівае аднаго прэтэндэнта, і што тады можна казаць пра аднолькавыя ўмовы для ўсіх?» - пракаментаваў праваабаронца Анатоль Паплаўны.
У Рэчыцы ўлады пайшлі яшчэ далей і адчынілі «дэпутацкія пасты». Як паведамляе газета «Дняпровец», «пасты» створаны «з мэтай вывучэння і ліквідацыі негатыўных тэндэнцый сацыяльна-эканамічнага характару, якія ўплываюць на рэйтынг даверу насельніцтва да ўлады». Змешчаны і графік прыёму дэпутатаў на «пастах». Навіна надрукавана 14 жніўня, але гаворка ў ёй ідзе пра пастанову ад 3 сакавіка. Ці сапраўды «пасты» былі створаны ў сакавіку, але не працавалі, ці іх вырашылі «запусціць» толькі зараз, пад выбары.
А на сайце газеты «Свабоднае слова» (Рагачоў) не прыкрываюцца нейкімі «пастамі» ці «прыёмнымі», а адкрыта праводзяць піяр-кампанію за аднаго з прэтэндэнтаў. Так, выданне піша, што ў час выбараў «не застаюцца ў баку ветэраны — людзі, неабыякавыя да будучыні сваёй краіны».
Сакратар раённага савету ветэранаў Валянціна Зайцава гаворыць, што сталыя людзі жадаюць актыўна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, але не ва ўсіх іх ёсць магчымасць хадзіць на арганізаваныя пікеты. І таму ініцыятыўнай група раённага савету ветэранаў разам са старшынёй Браніславай Кірэйшынай прынялі рашэнне наведаць ветэранаў, якія жадаюць паставіць подпіс за Аляксандра Лукашэнку.
«Мы падпісваемся за Аляксандра Лукашэнку, таму што ён нам падабаецца», - патлумачылі пенсіянеры, што падпісаліся. Па іх словах, дзякуючы прэзідэнту ў краіне мір і спакой, і яны не баяцца за дзяцей і ўнукаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international