Сёньня, 29 кастрычніка, у 11.00 у ГАМ №1 Ленінскага РУУС (вул. Леніна, 13) адбудзецца суд над сябрамі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якія выказалі пратэст у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь.

2003 2003-10-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 28 кастрычніка, пасьля абвяшчэньня судзьдзёй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянцінай Кулік рашэньня аб задавальненьні зыску Міністэства юстыцыі аб ліквідацыі Праваабарончага цэнтру “Вясна”, восем сяброў арганізацыі выказалі пратэст у сувязі з гэтым рашэньнем, сеўшы па падлогу залы судовага паседжаньня.

У 17 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі (магчыма, АМАПу) у цывільным вывелі ўдзельнікаў акцыі пратэсту праз запасны выхад будынку суда і даставілі праваабаронцаў у РУУС Лнінскага раёну г. Мінска. Там на іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні па арт. 166 Адміністратыўнага кодэксу – невыкананьне законных патрабаваньняў супрацоўнікаў міліцыі. праваабаронцам выпісалі позвы ў суд на 29 кастрычніка на 11 гадзінаў і адпусьцілі каля 10 гадзінаў вечару дахаты.

Сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна”, якіх сёньня будуць судзіць:

1. Алесь Бяляцкі – старшыня Рады ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
2. Валянцін Стэфановіч – юрыст ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
3. Уладзімір Лабковіч – юрыст ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
4. Алег Жлутка – перакладчык ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
5. Уладзімір Вялічкін – старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
6. Аляксей Колчын – сятаршыня Магілёўвкага аддзленьня ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна”
7. Мікола Лемяноўскі – прадстаўнік ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” у г. Гродна
8. Зьміцер Салаўёў -- прадстаўнік ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” у г.Наваполацку

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international