Цэнтрвыбаркам рэкамендуе ніжэйстаячым камісіям даваць адказы на мове звароту

2015 2015-08-17T15:36:10+0300 2015-08-17T15:36:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Гэта вынікае з адказу на скаргу магілёўскага праваабаронцы Аляксея Колчына, які накіраваў скаргу ў Цэнтрвыбаркам з прычыны таго, што старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў парушае заканадаўства аб зваротах грамадзян. На беларускамоўныя скаргі адказвае па-руску. Аляксей Колчын хацеў прыцягнуць яго да адказнасці.

Лідзія Ярмошына патлумачыла праваабаронцы, што Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не надзяляе Цэнтральную камісію правам прыцягваць да адказнасці кіраўнікоў і членаў ніжэйстаячых камісій. Выбарчыя камісіі з’яўляюцца фарміраваннямі прадстаўнікоў грамадскасці, створанымі ў адпаведнасці з Выбарчым коэксам на перыяд выбараў і не маюць статусу дзяржаўнага органа ці арганізацыі.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама таксама адзначыла ў сваім адказе, што звароты аб парушэнні выбарчага заканадаўства разглядаюцца ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам. Дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” не распаўсюджваецца на звароты, у адносінах да якіх вызначаны другі парадак падачы і разгляду. У сувязі з гэтым прававых падставаў для задавальнення скаргі Аляксея Колчына няма.

Праваабаронца Барыс Бухель з такім адказам не згодзен.

-   Гэта банальная адпіска, каб схаваць усе хібы, якія мелі месца падчас і іншых выбарчых кампаній. У арт.2 Выбарчага кодэкса “Прававая аснова выбарчай сістэмы, рэферэндума” устаноўлена, што “Прававую аснову выбарчай сістэмы, рэферэндума складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Выбарчы Кодэкс, а таксама іныя акты заканадаўства Рэспублікі Беларусь, пастановы Цэнтрвыбаркама. Таму закон, у тым ліку для Цэнтрвыбаркама, з’яўляецца адзіным для ўсіх і мусіць выконвацца, - кажа Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што да нядаўняга часу сам Цэнтрвыбаркам на беларускамоўныя звароты і скаргі адказваў на рускай мове.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international