Сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі дамагаецца роўных умоваў пры асвятленні выбарчай кампаніі

2015 2015-08-16T00:07:00+0300 2015-08-17T00:25:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon-zbor-liabedz-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікалай Уласевіч, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі, дамагаецца роўных умоваў для прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пры асвятленні выбарчай кампаніі. Грамадскі актывіст накіраваў зварот у Смаргонскі райвыканкам і рэдакцыю смаргонскай раённай газеты “Светлы шлях”, у якім патрабуе размяшчэння на іх сайтах інфармацыі пра збор подпісаў у Смаргоні ініцыятыўнай групай Анатоля Лябедзькі. Сябра ініцыятыўнай групы разаслаў адрасатам свой адпаведны інфармацыйны тэкст і фотаздымак.

   Падставай звароту паслужыла размяшчэнне на афіцыйным сайце Смаргонскага райвыканкаму ў раздзеле “Выбары прэзідэнта 2014” відэароліка пра збор подпісаў ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі. Раённая газета 31 ліпеня бягучага году размясціла артыкул “Ініцыятыва маладых”, які расказвае пра збор подпісаў ініцыятыўнай групай Лукашэнкі.

   На думку Уласевіча, улады выкарыстоўваюць інфармацыйныя дзяржаўныя рэсурсы выключна для прапаганды толькі аднаго кандыдата, што не адпавядае дзеючаму заканадаўству і дыскрымінуе іншых прэтэндэнтаў.

На фота: пікет у Смаргоні па збору подпісаў за А. Лябедзьку

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international