У Брэсцкай вобласці сёлета на прэзідэнцкіх выбарах будзе 36 закрытых участкаў для галасавання

2015 2015-08-14T19:33:00+0300 2015-08-14T23:36:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranav-vybarchy-uchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі адзін з іх знаходзіцца на тэрыторыі вайсковай часткі ў Брэсце, астатнія тычацца медычных стацыянараў, санаторыяў і іншых курортных устаноў.

Увогуле ў Брэсцкай вобласці створана 939 участкаў для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі, і ў параўнанні з папярэднімі выбарамі ў 2010 годзе іх будзе на 47 участкаў менш. Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Сяргея Цімашука, скарачэнне адбылося за кошт скасавання ўчасткаў для галасавання непасрэдна ў вайсковых частках.

Сёлета найбольшая колькасць выбарчых участкаў з’явіцца ў Маскоўскім раёне Брэста (87) і Столінскім раёне (73). Зусім няшмат іх будзе ў Жабінкаўскім (19) і Маларыцкім (20) раёнах.

Звяртае на сябе ўвагу і тая акалічнасць, што сёлета дзеля таго, каб прагаласаваць, жыхары некаторых мікрараёнаў мусяць прыйсці ў гандлёвыя цэнтры: менавіта там будуць размешчаны выбарчыя ўчасткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбры”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international