У Гродне журналістаў судзяць за матэрыял пра мастацкую выставу “Лялькі”

2015 2015-08-14T18:17:00+0300 2015-08-14T23:18:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

   У Гродне 14 жніўня пачаўся адміністрацыйны працэс па справе журналістаў Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава. Вядзе працэс суддзя Юрый Казакевіч. Самі журналісты на пачатак разгляду па невядомых прычынах не з’явіліся. Алесь Дзянісаў даўно ў ад’ездзе і хутчэй за ўсё ўвогуле не ведаў пра дату судовага разбіральніцтва.

   На першым паседжанні суддзя апытаў двух сведкаў – загадчыцу гарадской выставачнай залы, што па вуліцы Ажэшкі, Ірыну Сільвановіч і яе мужа, вядомага гродзенскага мастака Аляксандра Сільвановіча. Яны пацвердзілі, што ў чэрвені бягучага года журналісты бралі інтэр’ю ў час адкрыцця мастацкай выставы пад назвай “Лялькі”. Гэтая выстава арганізоўвалася пры ўдзеле консульства Літвы ў Гродне.

   Абодвух журналістаў зноў вінавацяць у парушэнні артыкула 22.9 частка 2 Адміністрацыйнага кодэксу Беларусі (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі). У міліцыі ў ліпені бягучага года быў складзены пратакол на падставе таго, што Кіркевіч і Дзянісаў маюць дачыненне да відэасюжэту, знятага ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, што ў Гродне, які пазней быў паказаны праз тэлеканал Белсат. Пазней суддзя пераносіў працэс з-за недапрацоўкі міліцыі, якая не зрабіла афіцыйнага запыту ў МЗС Беларусі пра акрэдытацыю Алеся Кіркевіча і Алеся Дзянісава.

   Працяг судовага паседжання прызначаны на 11.30 19-га жніўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international