Праваабаронца заклікае ЦВК і Пракуратуру прыняць меры ў дачыненні да “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў” за парушэнне заканадаўства

2015 2015-08-14T10:48:27+0300 2015-08-14T10:55:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovi4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію і пракуратуру скаргу на парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Прычынай напісання скаргі стала Пастанова №18 Праўлення Рэсупбліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" ад 21 ліпеня 2015г., размешчаная ў спецыялізаванай газеце «Паляўнічы і рыбалоў» за жнівень 2015г. 

“Праўленне РДГА “БТПР” пастанаўляе:

1) Падтрымаць вылучэнне кандыдатуры дзеючага Главы дзяржавы Лукашэнка А.Р. на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на новы тэрмін на маючых адбыцца выбарах 11 кастрычніка 2015 г.

2) Рэкамендаваць старшыням абласных арганізацыйных структур РДГА “БТПР” давесці да ведама ўсіх працоўных абласных, раённых арганізацыйных структур парадак падачы подпісаў за кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь”, - пазначана ў Пастанове.  

Праваабаронца лічыць, што дадзеныя патрабаванні парушаюць шэраг артыкулаў выбарчага заканадаўства. Так, у ч.2 арт. 73 Выбарчага кодэксу зазначана, што кандыдат у прэзідэнты не мае права выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча ў інтарэсах абрання. Пад выкарыстаннем пераваг службовага становішча ў Кодэксе разумеюцца: прыцягненне асобаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні ці іншай службовай залежнасці, для ажыццяўлення ў працоўны час дзейнасці, якая спрыяе вылучэнню і (або) абранню.
У дадзеным выпадку такая падтрымка звязана са службовай залежнасцю дадзенай арганізацыі непасрэдна ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які сваім Указам усклаў дзяржаўна значныя задачы, што таварыства рэалізуе на працягу ўсёй сваёй дзейнасці, адзначае праваабаронца.

Тым больш, сама Пастанова накіравана на падтрымку толькі аднага кандыдата ў прэзідэнты, і гэтым самым дадзенае рашэнне парушае ч. 10 арт. 61 Выбарчага кодэкса, дзе сказана, што “ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, раўна як і прымус у працэсе збору подпісаў і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, не дапускаюцца”.

Акрамя таго, Рада Рэспубліканскага савету РДГА “БТПР” парушае і закон “Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб’яднаннях”, бо выдаўшы такую пастанову, выйшла за сферу сваіх мэтаў, задачаў і паўнамоцтваў, замацаваных як у законе, так і ў Статуце самой арганізацыі.

У сувязі з гэтым Уладзімір Лабковіч просіць ЦВК абавязаць РДГА “БДПР” прыняць меры па ліквідацыі парушэнняў выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. А Пракуратуру, на падставе арт. 13 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднаннях", прыняць меры пракурорскага рэагавання па факце парушэння РДГА «БТПР» заканадаўства Рэспублікі Беларусь і свайго Статута.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international