У Гомельскай вобласці на 43 участках не будзе датэрміновага галасавання

2015 2015-08-13T12:18:05+0300 2015-08-13T12:18:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці створаны 1070 участкаў для галасавання, у тым ліку 43 участкі, на якіх не праходзіць датэрміновае галасаванне. Два такіх участкі створаны на на базе аддзелаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС. Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму, участак для галасавання створаны ў вайсковай частцы 5525 (унутраныя войскі МУС) – але там будзе праходзіць датэрміновае галасаванне. На ўчастку №32, размешчаным у ЛПП у Светлагорску, датэрміновага галасавання не будзе.

Таксама на базе аддзелаў унутраных спраў выдзелена 20 памяшканняў для галасавання (выязнымі камісіямі з замацаваных выбарчых участкаў): арыштны дом СІЗА (Гомель), арыштны дом калоніі №20 (Мазыр), 18 ІЧУ.

УУС паведамляе, што ўсе нарматыўныя акты, якія выдаюць мясцовыя выканкамы, а таксама інфармацыя, якая тычыцца выбарчай кампаніі, у кароткія тэрміны паступае ў УУС.

«У цэлым органы ўнутраных спраў Гомельскай вобласці гатовыя да забеспячэння аховы грамадскага парадку ў перыяд выбарчай кампаніі», - запэўнівае УУС.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international