У Мікашэвічах затрымлівалі зборшчыка подпісаў за Таццяну Караткевіч

2015 2015-08-13T10:34:59+0300 2015-08-13T10:34:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dubanosau-leanid-granit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Каля 20 вечара 12 жніўня пры выхадзе з пад’езда дома №29 па вуліцы Першамайскай у Мікашэвічах быў затрыманы Леанід Дубаносаў, які збіраў подпісы за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Затрымаў старэйшы лейтэнант Аляксандр Арэшкевіч, які і даставіў яго ў Мікашэвіцкі ГАУС. Затрыманне супрацоўнік міліцыі абгрунтаваў нібыта званком у міліцыю, што Дубаносаў збірае подпісы ў стане алкагольнага ап’янення. Арэшкевіч убачыў, што Леанід Дубаносаў цвярозы і сказаў, што не павязе яго ў бальніцу на асведчанне, але павінен завезці ў міліцыю для складання пратакола апытання.

У міліцыі Дубаносаў запатрабаваў складання пратакола па-беларуску, чаго Аляксандр Арэшкевіч зрабіць не змог. Таму пратакол складаў лейтэнант міліцыі Руслан Кавалеўскі.

Затым усё ж вырашылі праверыць Дубаносава на наяўнасць алкаголю і павезлі ў бальніцу. Вынік быў адмоўны. У сваю чаргу Леанід Дубаносаў першапачаткова напісаў скаргу на ст. лейтэнанта Арэшкевіча за тое, што ён неабгрунтавана яго затрымаў, тым самым перашкодзіў збору подпісаў за Таццяну Караткевіч. Дзяжурны маёр Віталь Капціла сказаў, што пазваніў ім і даў ілжывую інфармацыю оперупаўнаважаны Мікашэвіцкага РАУС старэйшы лейтэнант Сяргей Дашкевіч, да якога ў кватэру за подпісам заходзіў Дубаносаў. Тады Дубаносаў адклікаў заяву на Арэшкевіча і папрасіў прыцягнуць да адказнасці за ілжывую інфармацыю Сяргея Дашкевіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international