На пікетах у Бабруйску -- партрэты Мікалая Статкевіча (фота)

2015 2015-08-12T17:36:22+0300 2015-08-12T17:36:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-zbor-stat-liabedz-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Дзень народзінаў Міколы Статкевіча бабруйскія зборшчыкі подпісаў вырашылі нагадаць пра палітвязня гараджанам. Сябры ініцыятыўных груп Анатоля Лябедзькі і Таццяны Караткевіч апранулі цішоткі з выявай палітыка, а таксама размясцілі яго партрэты на сваіх стэндах.

-Не ўсе ведаюць, хто на фота і цішотках, тады мы тлумачым, што гэта Мікола Статкевіч, які зараз знаходзіцца ў турме, бо змагаўся за нашу свабоду, - кажа Галіна Смірнова, сябра ініцыятыўнай групы Анатоля Лябедзькі. - Мы лічым, гэта добрая магчымасць нагадаць людзям пра Статкевіча, а таксама пра іншых палітвязняў.

-Я ўваходзіла ў ініцыятыўную групу Статкевіча, і таму сёння без ваганняў падтрымала ініцыятыву калег. Збіраю подпісы ў цішотцы з выявай палітвязня, - кажа Алена Мядзведзева з ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч.

У пары крокаў ад пікета Лябедзькі размясціліся зборшчыкі подпісаў за Лукашэнку. Атрымалася дзіўнае суседства, і партрэты палітвязня на фоне плаката з дзеючым прэзідэнтам. Некаторыя выбаршчыкі нават удакладнялі: "а я зараз дакладна не за Лукашэнку падпісваюся?"

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international