Адміністрацыя магілёўскага завода “Зеніт” абяцае кантраляваць галасаванне работнікаў

2015 2015-08-12T17:23:29+0300 2015-08-12T17:24:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-parushenni-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна

Парушэнні пры зборы подпісаў за Лукашэнку ў Жодзіна

Прадстаўнікі адміністрацыі забаранілі рабочым падпісвацца ў падтрымку іншых прэтэндэнтаў у прэзідэнты, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, а таксама настойваюць, каб галасавалі выключна за яго. Як яны будуць кантраляваць галасы выбаршчыкаў  – інфармацыя не раскрываецца.  

Пра гэта члену інціцыятыўнай групы прэтэндэнта ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч Аляксею Паўлоўскаму паведамілі рабочыя завода.

-          Мне паведамілі рабочыя завода, што адміністрацыя прадпрыемства будзе адсочваць, хто як галасуе і забаранілі галасаваць за іншых кандыдатаў. Кіраўніцтва завода паведаміла рабочым, што ўсе яны будуць працаваць у складзе ўчастковых выбарчых камісій і таксама будуць адсочваць не толькі яўку сваіх супрацоўнікаў, аднак хто з іх як прагаласаваў - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Зборшчык подпісаў кажа, што дагэтуль нічога падобнага ён ад выбаршчыкаў не чуў. Паўлоўскі адзначае, што атрымліваецца, што склад участковых выбарчых камісій ужо вядомы і зацверджаны.

У сувязі з гэтым Аляксей Паўлоўскі накіраваў заявы ў пракуратуру Магілёва, а таксама ў Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў. Ён патрабуе прыцягнуць да адказнасці адміністрацыю завода “Зеніт” за злоўжыванне службовым становішчам, а таксама адклікаць подпісы, сабраныя пад ціскам адміністрацыяй гэтага завода за Аляксандра Лукашэнку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international