Створаны электронны каталог на рускай мове рашэнняў Камітэтаў ААН па індывідуальных скаргах

2015 2015-08-12T11:32:23+0300 2015-08-12T11:32:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aan-sciag.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк, каталог распрацаваны ў рамках праграмы Сеткі дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” і размешчаны на адмысловым сайце.

Рускамоўны электронны каталог рашэнняў Камітэтаў ААН па індывідуальных скаргах стварылі эксперты Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава пры падтрымцы Сеткі дамоў правоў чалавека. Паводле словаў Рамана Кісляка, у каталогу – 150 рашэнняў Камітэта па правах чалавека, Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і Камітэта па правах інвалідаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У прыватнасці, у каталогу ёсць рашэнне Камітэта па правах чалавека па справе Аляксандра Казуліна. Камітэт прызнаў парушаным права палітыка на справядлівае судовае разбіральніцтва, права на гуманнае абыходжанне з зняволенымі, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць. Экс-кандыдат у прэзідэнты быў затрыманы 25 сакавіка 2006 года і асуджаны на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі за “злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў”.
“Гэта першы рускамоўны каталог з магчымасцю пошуку неабходных рашэнняў па розных крытэрах. Да гэтага часу такія каталогі былі толькі на англійскай мове, - адзначыў Кісляк. - Каталог распрацаваны для таго, каб юрысты, адвакаты, супрацоўнікі праваабарончых арганізацый, іншыя зацікаўленыя асобы мелі магчымасць азнаёміцца ​​з рашэннямі Камітэтаў ААН без неабходнасці марнаваць на пошук шмат часу і сіл”.

Раман Кісляк таксама паведаміў, што эксперты праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” будуць аператыўна размяшчаць новыя рашэнні Камітэтаў, а таксама папаўняць базу раней прынятымі рашэннямі. У планах публікаваць таксама рашэнні Камітэта супраць катаванняў і Камітэта па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі. Да канца года мяркуецца ўключыць у каталог больш за 1000 рашэнняў.
Праграма “Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў” рэалізуецца з мэтай навучання юрыстаў і праваабаронцаў міжнародным інструментам абароны правоў чалавека, садзейнічання імплементацыі міжнародных стандартаў правоў чалавека ў нацыянальную практыку і забеспячэння лепшай абароны ахвяр парушэнняў правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international