viasna on patreon

Турэмныя цэнзары не дазволілі Яўгену Васьковічу даведацца пра магчымасць навучання

2015 2015-08-12T11:05:19+0300 2015-08-12T11:05:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/list_vaskovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У перапісцы з сябрамі арганізацыі Яўген пісаў, што абдумвае ідэю дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ.  У адказ, акрамя напісанага ад рукі ліста, яму даслалі некалькі старонак друкаванага тэксту з правіламі паступлення і навучання ў гэтай установе: плата за навучанне, працэдура рэгістрацыі, парадак залічэння, атэстацыі і інш.  

Канверт вярнуўся заклеены скотчам, з пазнакай “В. не положено. См. в нутри” (арфаграфія паслання захаваная).

Унутры быў укладзены ліст з выпіскамі з правіл аказання паслуг паштовай сувязі, Крымінальна-выканаўчага кодэксу і правіл унутранага распарадку папраўчых установаў.

Апошні гучыць як «Асуджаным дадаткова можа быць дазволена атрыманне не больш за 2 разы на год бандэроляў з літаратурай».

«Паводле гэтых правіл усе простыя і заказныя лісты з недазволеным укладаннем (газеты, часопісы, мастацкая і іншая літаратура, кампакт-дыскі, ручкі, стрыжні, батарэйкі, альбомы, араматызатары паветра, раздрукоўкі з Інтэрнэту і г.д.) будуць адпраўляцца назад за кошт адпраўшчыка», - інфармуе цэнзар.

Старшыня ГА “БАЖ”, юрыст Андрэй Бастунец лічыць, што “інфармацыйны ліст” не толькі заснаваны на адвольным тлумачэнні заканадаўства, але і наўпрост скажае яго, ды і наогул не тычыцца дадзенай сітуацыі.

- Па-першае, Васьковічу дасылалі не “бандэроль з літаратурай”, а просты ліст. Таму незразумелая спасылка на п. 129 “правіл унутранага распарадку...” Цытуючы главу 7 “Правіл аказання паслуг паштовай сувязі”, дзе пералічваюцца дазволеныя для перасылкі рэчы, невядомы цэнзар адвольна абарваў цытату. П. 43 не сканчаецца словамі “мастацкія паштоўкі”, а мае працяг: “друкаваныя рэкламна-інфармацыйныя матрыялы, схемы і іншыя”. Пра гэта ж ідзе гаворка і ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе, на які таксама спасылаюцца ў лісце.

Сярод забароненых для перасылкі матэрыялаў у гэтых правілах (гл.9) называюцца «друкаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, іншыя носьбіты інфармацыі, якія ўтрымліваюць звесткі, што могуць нанесці ўрон палітычным і эканамічным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, яе дзяржаўнай бяспецы, ахове здароўя і маральнасці грамадзян”, а не тыя, пра якія ідзе гаворка ў “цэнзарскім лісце”. Чым выклікала нязгоду цэнзара (а перапіска ў месцах пазбаўлення волі цэнзуруецца) інфармацыя пра правілы дыстанцыйнага навучання ў ЕГУ – невядома, – кажа Андрэй Бастунец.

На думку юрыста Алега Агеева, забарона на атрыманне гэткай інфармацыі асуджаным парушае яго правы и не адпавядае мэце пакарання, адной з якіх з'яўляецца рэсацыалізацыя асуджанага.

Прэсавая служба БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства