Праваабаронца праз суд спрабуе даведацца, хто цікавіцца яго прыбыткамі

2015 2015-08-12T09:45:55+0300 2015-08-12T09:45:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

11 жніўня ў судзе Савецкага раёну Гомеля пад старшынствам суддзі Юрыя Валашыненкі адбылося папярэдняе слуханне справы па скарзе праваабаронцы Леаніда Судаленкі супраць падатковай інпекцыі аб рассакрэчванні інфармацыі адносна патрабавання падаткавікоў прадаставіць дэкларацыю аб прыбытках і маёмасці, прычым пад грыфам “для службовага карыстання” і за апошнія 10 год.

Прадстаўнікі падатковай заяўляюць аб тым, што ініцыятыва патрабаваць дэкларацыю належыць менавіта ім, але ж калі праваабаронца папярэдне прасіў іх пра гэта адказаць пісьмова, інспекцыя палічыла неабходным перавесці стасункі ў рэжым сакрэтнасці.

“Згодна з заканадаўствам, прадстаўленне фізічнымі асобамі дэкларацый аб даходах і маёмасці ажыццяўляецца па пiсьмоваму патрабаванню падатковых органаў на падставе пісьмовага запыту органаў КДБ, унутраных спраў, пракуратуры. Карыстаючыся правам на інфармацыю, я пацікавіўся, хто і на якой падставе хоча ведаць пра стан маіх прыбыткаў і маёмасці. Раённая падатковая мне гэта “раскрыць” адмовілася”, - кажа Леанід Судаленка.

Напамятаем, спачатку інспекцыя Савецкага раёну Гомеля запатрабавала ад праваабаронцы дэкларацыю пра даходы і маёмасць за тры гады. Калі ён заявіў, што ўжо больш года як змяніў месца жыхарства, падатковая патрабаванне адазвала. Пасля таго, як праваабаронцу пакінула ў спакоі адна падатковая, за яго ўзялася другая – Гомельская раённая па новаму месцу жыхарства. Тут запатрабавалі інфармацыю аб яго заработках у якасці старшыні ГА “Прававая ініцыятыва” за апошнія 10 год, прычым патрабаванне аформлена пад грыфам “ДСК”.

“На гэтыя пытанні сёння ў судзе прадстаўнік падатковай адказаць не змагла. Чаму менавіта і ў каго ёсць цікавасць да майго старшынства ў НКА, дзе як вядома, заработак мне не налічваецца і не выплачваецца, чаму за 10 год, калі па 2012 год уключна я ўжо па патрабаванні падатковай справаздачыўся, чаму ў рэшты рэшт інфармацыя пра мяне пераведзена ў рэжым сакрэтнасці?”, - абураецца праваабаронца.

Наступнае паседжанне ў судзе прызначана на 26 жніўня.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international