У Брэсцкім раёне падчас пікетаў за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі адмыслова ладзяць канцэрты творчых калектываў

2015 2015-08-12T09:33:01+0300 2015-08-12T09:33:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukashenka-zbor-podp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота “Зара над Бугам”

Фота “Зара над Бугам”

Пра гэта распавядаецца ў нататцы “Подпіс – яшчэ не голас, але пазіцыя ўжо бачна”, змешчанай у дзяржаўнай раённай газетай “Зара над Бугам”.

Публікацыя прысвечана збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, і ў ёй сцвярджаецца, што “мясцовыя ўлады прынялі ўсе неабходныя захады, каб гэтая кампанія адбывалася ў максімальна ліберальных умовах”.

Але фактычна нататка ўтрымлівае звесткі толькі пра пікеты, якія ладзяцца ў падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы. У газеце гаворыцца пра тое, што актыўны удзел у выбарчай кампаніі з першых дзён бяруць мясцовыя прадстаўнікі РГА “Белая Русь”, а далей падрабязна распавядецца пра пікет у вёсцы Тэльмы.

Журналіст дзяржаўнай “раёнкі” не хавае, што вялікай цікавасці да самога працэсу збору подпісаў у вяскоўцаў няма, аднак яны прыйшлі паслухаць папулярныя песні ў выкананні самадзейных артыстаў і творчых калектываў мясцовага Дома культуры. З публікацыі высвятляецца, што канцэрт быў адмыслова зладжаны ў той час, калі быў арганізаваны пікет у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international