Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка просіць міліцыю знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў

2015 2015-08-11T16:27:05+0300 2015-08-11T16:27:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

   11 жніўня гродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка падаў пісьмовую заяву ў аддзел унутраных спраў Кастрычніцкага раёну Гродна з просьбай высветліць асобу ці асоб, якія распаўсюджваюць у інтэрнэце на сайце stopopp.com абразы і паклёпныя выказванні на яго адрас. Андрэй Мялешка просіць прыцягнуць выяўленых асоб да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкулу 9.2 КаАП Рэспублікі Беларусь. Дадзены артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь за паклёп.

   Маёр Скуратаў, які прымаў заяву ў Андрэя Мялешкі, паведаміў журналісту, што калі будзе даказана, што дзеянні асоб у дачыненні да Андрэя Мялешкі маюць публічны характар – не выключана і распачынанне крымінальнай справы з прыцягненнем вінаватых да адказнасці. Папярэдні адказ з міліцыі Андрэю Мялешку абяцалі даць цягам дзесяці дзён.

   Ананімны сайт stopopp.com, які невядома каму належыць, спецыялізуецца пераважна на паліванні брудам і абразах гродзенскіх грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў дэмакратычных партый.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international