У Лунінцы на “Палессеэлектрамашы” пашпартныя дадзеныя для падпісных лістоў узялі з асабістых спраў работнікаў

2015 2015-08-11T16:13:01+0300 2015-08-11T16:13:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukash-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавялі грамадскаму актывісту Віталю Каліноўскаму рабочыя лунінецкага прадыпрыемства “Палессеэлектрамаш”, да іх на працоўных месцах падыходзілі іх начальнікі і прапаноўвалі паставіць подпісы за Аляксандра Лукашэнку ў падпісных лістах. Нават пашпарты не патрабавалі, бо пашпартныя дадзеныя ёсць у асабістых справах работнікаў.

Па словах В. Каліноўскага, не ўсе рабочыя “Палессеэлектрамаша” пагадзіліся па ўказцы начальства падпісвацца. Гэта не здзіўляе, бо эканамічны стан прадпрыемства цяжкі, яно перайшло на трохдзёнку, і рабочым прапанавалі “зацягнуць паясы”.

Віталь Каліноўскі збірае подпісы за вылучэнне Таццяны Караткевіч. Верагодна таму, падпісаўшыся за альтэрнатыўнага прэтэндэнта, жыхары больш адкрыта дзеляцца з ім інфармацыяй пра тое, якім чынам адбываецца кампанія па зборы подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы на іх працоўных месцах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international