Бабруйск: назіральніку не паведамілі пра паседжанне ТВК па вызначэнні ўчасткаў для галасавання

2015 2015-08-11T14:22:38+0300 2015-08-11T14:22:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kachan-viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Качан Віктар

Качан Віктар

Сябры тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Першамайскага раёну Бабруйску не паведамілі назіральніку ад БХК Віктару Качану пра час правядзення паседжання па вызначэнні ўчасткаў для галасавання.

-Калі я рэгістраваўся ў камісіі ў якасці назіральніка, яе старшыня Віктар Гарбанёў паабяцаў, што папярэдзіць мяне па тэлефоне. Але гэтага не адбылося, пра паседжанне я даведаўся постфактум. Хаця на мінулых выбарах сябры камісіі дасылалі запрашэнні праз пошту, - распавядае Віктар Качан.

Абвесткі пра час паседжання тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Першамайскага раёна не было і на сайце гарвыканкаму, а ўласнай старонкі ў інтэрнэце адміністрацыя не мае.

Іншая сітуацыя ў Ленінскім раёне. Назіральнік ад БХК атрымаў ліст, у якім утрымлівалася інфармацыя пра паседжанне. Таксама сябры ТВК размясцілі абвестку пра паседжанне на сайце адміністрацыі Ленінскага раёну.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international