Салігорская раёнка раскрытыкавала назіральніка за ацэнку працэсу стварэння раённай камісіі

2015 2015-08-11T12:00:32+0300 2015-08-11T12:01:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shahcior-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выканкамаўская газета “Шахцёр” нядоўга трымалася перадвыбарчага нэйтралітэту. Адказная сакратарка выдання Наталля Паўленка вырашыла даць бой невядомым “агалцелым” грамадзянам, каторыя “строчаць артыкулы ў сетцы інтэрнэт і спрабуюць дэзінфармаваць салігорцаў”.

У сваім прапагандыскім опусе спадарыня Паўленка, не агучваючы прозвішча і назву арганізацыі, ставіць пад сумнеў выказванне салігорскага прадстаўніка Беларскага Хельсінкскага Камітэту Леаніда Мархоткі аб фармальным характары ўтварэння Салігорскай раённай выбарчай камісіі па загаддзя падрыхтаваным сцэнары. Спасылаючыся на відэазапіс Салігорскага тэлеканала працягласцю 37 хвілін, супрацоўніца “Шахцёра” спрабуе абвергнуць сцверджанне праваабаронцы аб усяго толькі пятнаццаціхвілінным сумесным паседжанні Салігорскага райвыканкаму і Савета дэпутатаў. Сам Леанід Мархотка з’яўленне гэтага артыкула на старонках мясцовай раёнкі пракаментаваў наступным чынам:

-- Шчыра кажучы, не ведаю сапраўднай матывацыі спадарыні Паўленкі, якая ў сваім творы фактычна запісала мяне ў шэрагі нейкіх агалцелых. Магу толькі з упэўненасцю сказаць, што калі б яе мэтай было адлюстраванне рэчаіснасці, дык, як прафесійнаму журналісту, ёй варта было звярнуцца да мяне па каментар. У камісіі мае кантакты ёсць. У такім выпадку Наталля, а можа нават чытачы даведаліся б, што з 37 хвілін паседжання непарэдна фармаванне выбарчай камісіі заняло насамрэч усяго толькі 15 хвілін. Я адмылова засякаў. Астатні час улады абмяркоўвалі пытанні абсалютна нявыбарчага характару, кшталту бітвы за ўраджай і добраўпарадкавання тэрыторыяў, - кажа Леанід Мархотка.

Зрэшты, больш аніякіх фактаў па тэме ў допісе Наталлі Паўленкі не згадваецца. Затое ў артыкуле знайшлося багата месца, якое сакратарцы выдання не хацелася “марна губляць”, для выказванняў Аляксандра Лукашэнкі і падзякаў ад луганскіх бежанцаў галоўнаму ідэолагу Салігоршчыны Мікалаю Маскевічу. Фактычна, салігорскія ідэолагі і прапагандысты пачалі эксплуатаваць тэму вайны ва Украіне ў падтрымку перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international