На Кубе ізноў затрымалі “Жанчын у белым”

2015 2015-08-11T08:59:02+0300 2015-08-11T09:31:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Жанчыны ў белым"

"Жанчыны ў белым"

ЗША выказалі глыбокую занепакоенасць у сувязі з затрыманнем 90 дысідэнтаў з праваабарончай групы "Жанчыны ў белым" на Кубе на мінулых выходных. Як сцвярджаюць дысыдэнты, кубінскія сілы бяспекі затрымалі іх на 4,5 гадзіны.

Па словах мясцовых праваабаронцаў, кубінскія апазіцыянеры жывуць пад пастаяннай пагрозай арышту: з чэрвеня мінулага года на тэрыторыі Кубы былі здзейсненыя 674 затрыманни дысідэнтаў, паведамляе BBC.

Жанчын-праваабаронцаў з руху "Жанчыны ў белым", на Кубе арыштоўваюць не ўпершыню: такія выпадкі здараліся ў 2010  і ў 2012 годзе.

Рух "Жанчыны ў белым"  быў створаны жонкамі і сваякамі кубінскіх палітвязняў, якія дамагаліся іх вызвалення. У 2005 годзе яго ўдзельніцы былі ўзнагароджаны прэміяй Сахарава. Улады краіны неаднаразова заяўлялі, што рух фінансуецца з ЗША, а праўдзівай яго мэтай з'яўляецца разбурэнне дасягненняў кубінскай рэвалюцыі. Акцыі руху рэгулярна сканчаюцца разгонамі і арыштамі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры збіраецца наведаць Кубу ў пятніцу. Гэты візіт павінен стаць першым з боку кіраўніка амерыканскага дыпламатычнага ведамства на востраў за 70 гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international