У Магілёве зафіксаваны прымусовы збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на прадпрыемствах «Стужка» і «Магатэкс»

2015 2015-08-10T17:44:30+0300 2015-08-10T17:44:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukash-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Члены ініцыятыўных груп па вылучэнні дэмакратычных прэтэндэнтаў распавялі назіральнікам, што падчас стасункаў з выбаршчыкамі яны выявілі ўжыванне адміністрацыйнага рэсурсу на прадпрыемствах «Стужка» і «Магатэкс» падчас збору подпісаў за дзеючага кіраўніка дзяржавы.

На прадпрыемстве «Стужка» збор подпісаў за дзеючага Прэзідэнта здзяйсняўся праз аддзел кадраў, а на «Магатэксе» падобным заняткам кіраваў намеснік дырэктара па ідэалогіі спадар Свірэпа.

У абодвух выпадках людзей, якія першапачаткова адмаўляліся падпісвацца за Лукашэнку, прымушалі гэта зрабіць пад ціскам – аразу ўзгадвалі пра працоўныя кантракты, якія могуць быць не працягнуты.

 Тым часам эканамічная сітуацыя на прадпрыемствах не самая лепшая. Заробкі на «Магатэксе» ледзь перавальваюць мяжу ў 2 млн. рублёў.

Трэба адзначыць, што акрамя ўзгаданых прадпрыемстваў магілёўскія праваабронцы зафіксавалі прымусовы збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на «Магілёўхімвалакно», «Магілёўліфтмашы», «Зеніце», “Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя Кірава”, гарвыканкаме і іншых сацыяльных аб’ектах Магілёва. Збор подпісаў адбываўся выключна ў працоўны час і ў бальшыні выпадкаў не членамі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international